Вікісховішча:Прылады запампоўкі

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Upload tools and the translation is 97% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Upload tools and have to be approved by a translation administrator.
Outdated translations are marked like this.

Shortcut: COM:UT

Існуе некалькі спосабаў запампаваць мультымэдыя ў Вікісховішча.

Інтэграваныя прылады

Майстар загрузкі

Дапомная прылада, даступная па спасылцы «Загрузіць файл» у левым мэню.

Падтрымлівае палі папярэдняга запаўненьня.

Магчымая адладка: дапомны дазвол у Наладах загрузкі.

Асноўная загрузка

Форма асноўнай загрузкі мае інтэрфэйс спачатнай загрузкі. Яна ўсё яшчэ карысная, калі запампоўваць файлы, якія не выкарыстоўваюць шаблён «Зьвесткі» ({{Information}}), як то файлы, якія выкарыстоўваюць шаблёны «Мастацкі твор» ({{Artwork}}), «Фотаздымак» ({{Photograph}}), «Здымак мастацтва» ({{Art Photo}}) або «Кніга» ({{Book}}). Напрыклад, калі жадаеце запампаваць файл з выкарыстаньнем шаблёнаў «Мастацкі твор» ({{Artwork}}) і «Грамадзкі набытак пасьля 100 гадоў» ({{PD-old-100}}), можаце папярэдне запоўніць:

== {{int:filedesc}} ==
{{Artwork
|wikidata = Q....
|source = .....
}}

== {{int:license-header}} ==
{{PD-Art|PD-old-100}}

[[Category:.......]]

і ўставіць тое ў вакно.

Запампоўкі кавалкамі

Гэты сцэнар Эўрапейскага аб'яднаньня вытворцаў кампутараў (ЭАВК-сцэнар) магчыма залучыць з магчымасьцю сцэнара ўвозу (importScript();) для запамповак з абраным памерам кавалка. Тое дазволіць унікнуць некаторых дзівацтваў «Хованкі загрузак», якія дагэтуль не апрацоўвае «Майстар загрузкі».

  • Падтрымлівае асобныя запампоўкі да 4-х гігабайтаў.

Самастойныя настольныя праграмы

Інтэрфэйс «Вікуньі-загружальніцы»
Інтэрфэйс «Давайце»

VicuñaUploader

«Вікунья-загружальніца» — вольная прылада, напісаная на Яве і распрацаваная, каб запампоўваць файлы ў Вікісховішча і іншыя праекты «Вікімэдыі». Яна крыху падобная да «Команіста» (анг. Commonist), але мае некалькі большыя магчымасьці і адрозны інтэрфэйс карыстальніка.

Глядзіце:

Прыміце да ўвагі, што бягучае ўстойлівае выданьне 1.23 мае памылку, якая прадухіляе ўваход у Вікісховішча. У выданьні 1.25 памылку выправілі.

Давайце

«Давайце» — вольная прылада, напісаная на Яве, каб запампоўваць малюнкі ў Вікісховішча з пашыранай падтрымкай для мэтададзеных выгляду Сумеснай групы фотаэкспэртаў (СГФЭ, анг. JPEG) і іх выкарыстаньня ў шаблёнах старонкі. СГФЭ — адзіны падтрымваны выгляд малюнка (ні пераносная сеткавая графіка [ПСГ, анг. PNG], ні маштабавальная вэктарная графіка [МВГ, анг. SVG],)[1]. На цяперашні час у бэта-стане, але ўстойлівая. Яна таксама падтрымлівае гукавыя файлы.

Глядзіце:

Патысон

«Патысон» — прылада з адкрытым зыходнікам, напісаная на Яве, каб запампоўваць файлы ў Вікісховішча і іншыя праекты «Вікімэдыі» з выкарыстаньнем табліцаў.

АдкрытаЎдакладніць

Інтэрфэйс «АдкрытаЎдакладніць» з усталяваным пашырэньнем Вікісховішча

«АдкрытаЎдакладніць» — вольная прылада з адкрытым зыходнікам, напісаная на Яве, якую магчыма скарыстаць для апрацоўкі дадзеных і запамповак кучай у Вікізьвесткі і Вікісховішча. Яна падтрымлівае Структураваныя зьвесткі ў Вікісховішчы (рэдагаваньне і запампоўку).

Сланечнік

Інтэрфэйс «Сланечніка»

«Сланечнік» — прылада запампоўкі для «МакОС», якая спрашчае заліўку файлаў кучай у Вікісховішча.

Команіст (не працуе)

Інтэрфэйс «Команіста»

«Команіст» цяпер не працуе[2][3].

«Команіст» — Ява-праграма для лёгкай запампоўкі вялізьнейшага ліку выяваў у Вікісховішча і іншыя ўсталёўкі МэдыяВікі.

ПіКоманіст

Інтэрфэйс «ПіКоманіста»

«ПіКоманіст» — праграма на Пітоне і ПіКьют6 для лёгкай запампоўкі вялізьнейшага ліку выяваў у Вікісховішча. Яе інтэрфэйс карыстальніка ў значнай ступені натхнёны «Команістам».

Прылады каманднага радка

Глядзіце Вікісховішча:Запампоўка праз камандны радок.

Пашырэньні апраграмаваньня для выяваў

ДтМэдыяВікі

Убудова для «Дарктэйбла», якая дазваляе ўдзельнікам выводзіць выявы ў Вікісховішча.

Налады запампоўвальніка «Файны інтэрфэйс убудовы для выяваў» («ФІУВ, анг. «KIPI»).

Запампоўвальнік «ФІУВ»

Убудову «Файны інтэрфэйс убудовы для выяваў» («ФІУВ», анг. «KIPI») для «ЛічбаКам» і «Гвэнвію» зрабілі для лёгкай запампоўкі вялізьнейшага ліку выяваў у Вікісховішчы і іншыя ўсталёўкі МэдыяВікі.

LrMediaWiki

Убудова для «Адоба Лайтрума», якая дазваляе вам выводзіць файлы ў МэдыяВікі.

Дастасункі для смартфона

Запампуйце ў Вікісховішча з «Андроіда»

Вольны дастасунак пад «Андроід» даступны для запампоўкі выяваў наўпрост у Вікісховішча. Прыладу магчыма знайсьці ў «Гугл Плэй» і сховішчы адкрытых зыходнікаў «Ф-Дроід». Зыходнік пад дазволам «Апач» (анг).

Існуе іншы прасьцейшы дастасунак «СховішчаЛаб» з адкрытым зыходнікам пад «Андроід» для запампоўкі наўпрост у Вікісховішча. Зыходнік пад дазволам Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту (МТІ).

«Пазадарожнік» — дастасунак пад «Андроід», напісаны, каб паказаць, як запампоўка вялізных файлаў (таксма з павольнымі або кепскімі інтэрнэт-злучэньнямі) можа працаваць лепш зь іншымі плыдаламі запампоўкі. Гэты паказальнік можа пісаць пратаколы, якія могуць дапамагчы распрацоўнікам распазнаць складанасьці з ходам запампоўкі МэдыяВікі, калі тыя адправіць распрацоўнікам. Ён даступны ў якасьці бясплатнага і поўнага платнага выданьня ў шэрагу крамаў дастасункаў.

Запампуйце ў Вікісховішча з «айОС»

Дастасунак «Запампоўвальнік Вікісховішча» пад «айОС» цяпер недаступны ў краме дастасункаў. Ён раней працаваў з прыстасаваньнямі пад «айОС 12» і навейшымі. Дастасунку не ставала большасьці магчымасьцяў дастасунка пад «Андроід». Ён не дазваляў удзельніку праглядаць іншыя апошнія запампоўкі Вікісховішча, а прызначэньне яго мапы было абмежаваным.

Падобны «Вікізапампоўвальнік» робіць сваю працу зь некаторымі выкрутамі. Ён сумяшчальным з «айОС 9» і навейшымі, але не абнаўляўся зь 2019 году.

Толькі зьнятыя ў апошнія пару дзён выявы магчыма запампаваць, а дастасунак часта завісае на прыблізна 30 сэкундаў. Катэгорыі раюць як толькі ўводзяць першыя літары, але ярка-жоўты колер шрыфта надта цяжка чытаць. Палі загалоўка і апісаньня саматужна запаўняюць мэтададзенымі месцазнаходжаньня і даты, калі абіраюць адзіночную выяву. Гэтыя зьвесткі варта ўручную скапіяваць, каб працягнуць працу зь некалькімі выявамі. Калі запампоўваюць некалькі выяваў, зьвесткі пра творцу звычайна дадаюць толькі да першай выявы і ня трэба дадаваць уручную да іншых.

Прылады пераносу

Перанос у межах «Вікімэдыі»

Файлаўвозчык

«Файлаўвозчык» (указаньні тут) — пашырэньне Вікісховішча, якое ўносіць файл, у тым ліку ўсе дадзеныя, калі перадумовы выканалі. Тэхнічна файлы не «перанясуць», але «ўзновяць». Прыладае падае спасылку «Вывесьці» ў мясцовую вікі, каб дазволіць перанос файла ў Вікісховішча.

Памагаты Вікісховішча

Гэтая старонка ўтворыць зыходнік, які можаце скапіяваць і ўставіць, калі пераносіце выяву зь Вікіпэдыі ў Вікісховішча. Прыміце да ўвагі, што вам усё яшчэ варта праверыць крыніцу і перанесьці толькі выявы, якія маюць разважныя дазволы. Вам таксама ўсё ж варта надаць выяве катэгорыю, хоць памагаты падключылі да «Здаровага Сэнсу», таму той можа параіць яе адначасна. Распрацаваў Манус Манске.

CropTool

Main page: Вікісховішча:CropTool.

For cropping and then uploading images.

Вытворныя працы зь Вікісховішча

Глядзіце Вікісховішча:ВытворнікФЭкс

Запампоўка праз унівэрсальны лякатар рэсурсу (УЛР)

Пры ўмове, што маеце права запампаваць праз унівэрсальны лякатар рэсурсу (УЛР; upload_by_url), то пабачыце дадатковае поле ўводу ў Спэцыяльныя:Загрузіць для адбору крыніцы запампоўкі.

Удзельнікі з правам запампаваць праз унівэрсальны лякатар рэсурсу (upload_by_url; усе ўлічаныя ўдзельнікі) могуць наўпрост пераносіць выявы вэб-бачынаў у белым сьпісе праз інтэрфэйс праграмаваньня дастасунка (ІПД) або Спэцыяльныя:Загрузіць. Пры дапамозе «Майстра загрузкі» магчыма запампаваць файлы з «Флікра».

Прылада «УЛР2сховішча»

Прылада «УЛР2сховішча» дазваляе ўдзельнікам наўпрост перадаваць выявы з вэб-бачынаў у Вікісховішча.

Для канкрэтных вонкавых вэб-бачынаў

Брытанская бібліятэка

Прылада «ПЗА2ВПД» можа масава спампаваць кнігі з Праграмы загрожаных архіваў (ПЗА) Брытанскай бібліятэкі, а таксама спампаваць адну кнігу і запампаваць яе ў Вікісховішча. Патрабуецца ўсталёўка «Пітона 3». Прыладу магчыма скарыстаць у «Лінуксе», а таксама яна прыстасавальная да «Ўіндоўз».

«Флікр»

Існуюць розныя прылады, каб дапамагчы запампаваць файлы з «Флікра».

«Флікр-у-сховішча» — прылада, каб лёгка запампоўваць адзінкавыя і шматлікія файла з «Флікра» ў Вікісховішча. Гэтая прылада выкарыстоўвае «Адкрытае ўпаўнаважаньне» («АУпаўн», анг. «OAuth»), каб запампаваць файлы ў Вікісховішча. Глядзіце сьпіс праграмаў «АУпаўн» наконт выданьня 1.0 і скарыстайце Кіраваньне падключанымі праграмамі, каб кіраваць падлучанымі дастасункамі.

  • «Флінфо» — для людзей, якія жадаюць запампаваць малюнкі «Флікра» самі.
  • «Майстар загрузкі» — Можаце ўнесьі выявы або наборы здымкаў з «Флікра» праз «Майстар загрузкі», калі вы адміністратар, выявааглядальнік або самадазорац.

Галерэі, бібліятэкі, архівы і музэі (ГБАМы)

Для набору галерэяў, бібліятэк, архіваў і музэяў (ГБАМаў) можаце скарыстаць «ГБАМ2Сховішча», каб запампаваць файлы з тых ГБАМаў у Вікісховішча.

«ГБАМтрубой» таксама карыстаюцца.

айНатураліст

  • User:Kaldari/iNaturalist2Commons — сцэнар удзельніка, каб уносіць канкрэтныя выявы таксону.
  • Прылада «Вікі любіць айНатураліста» — дапамагае вам знайсьці артыкулы пра біялягічныя віды ў Вікіпэдыі і Вікізьвестках, якім не стае выяваў, і знайсьці выявы пад належным дазволам у «айНатуралісьце».

Інтэрнэт-архіў

«ІА-Запампоўка» даступная ўсім (хто карыстаецца «Адкрытым ўпаўнаважаньнем» [«АУпаўн», анг. «OAuth»]), каб запампаваць ДэжаВю-файлы кніг зь «Інтэрнэт-архіва». Абіраеце вольную кнігу «Інтэрнэт-архіва» і шаблён «Кніга» ({{Book}}) папярэдне запаўняюць (вам даюць шанец рэдагаваць яго перад запампоўкай).

Калі пажаданая кніга дагэтуль не ў «Інтэрнэт-архіве», можаце скарыстаць «Робата-кнігазагружальніка («РКЗ»), каб запытаць яе даданьне зь іншай крыніцы. Яго праца цалкам саматужная. Той прымае запыты на шматлікія кнігі адразу і можа апавяшчаць праз электронную пошту, калі кніга гатовая са спасылкай на спампоўку ў «Інтэрнэт-архіве», каб скончыць перанос.

«Інтэрнэт-архіў» таксама забясьпечвае пераўтварэньне відэазапісу з усялякага выгляду ў Огв (анг. Ogv). Раім вам запампаваць відэазапіс у найвышэйшай якасьці, якую маеце, да каля 400 гігабайтаў на асобнік.

Для ўсебаковай дапамогі ў тым, як скарыстаць «Інтэрнэт-архіў» для Вікікрыніцаў і іншай дзейнасьці ў «Вікімэдыі», зьвярніцеся да Дапамога:Файлы ДэжаВю#Інтэрнэт-архіў (анг.).

Мапілары

«Мапілары2Сховішча» і абноўленая прылада для запампоўкі выяваў «Мапілары» ў Вікісховішча даступныя ўсім (хто карыстаецца «Адкрытым ўпаўнаважаньнем» [«АУпаўн», анг. «OAuth»]), каб спампаваць выявы вуліцаў.

Відэазапісы

Глядзіце Вікісховішча:Відэа2сховішча

  • Скарыстайце «Відэа2сховішча», каб запампаваць відэазапіс зь Сусьветнага Павуціньня. Прылада саматужна пераўтварае відэазапісы ў сумяшчальны зь Вікісховішчам выгляд (выкарыстоўвае «Адкрытае ўпаўнаважаньне» [«АУпаўн», анг. «OAuth»]).

Прылада відэанарэзкі

Прылада відэанарэзкі дазваляе ўдзельнікам запампоўваць відэазапісы ва ўсялякім выглядзе ў Вікісховішча са зручным карыстальніку інтэрфэйсам і падае ўдзельнікам выбар рэдагаваць відэазапісы перад запампоўкай.

  1. https://github.com/edouardhue/comeon/issues/49
  2. https://github.com/ritschwumm/commonist/issues/25
  3. phab:T298340